Работу Рамана Бандарэнкі можна ўбачыць у Жыровіцкім манастыры

Прозвішча Рамана Бандарэнкі пад работай у Жыровіцкім манастыры / facebook.com/viktor.shchyhlinski​
Прозвішча Рамана Бандарэнкі пад работай у Жыровіцкім манастыры / facebook.com/viktor.shchyhlinski​

Адзін з наведвальнікаў Жыровіцкага манастыра звярнуў увагу на роспіс трапезнай і таблічку, на якой выбітыя прозвішчы аўтараў маляўнічай працы. Сярод аўтараў — студэнтаў Мінскага дзяржаўнага архітэктурна-будаўнічага каледжа — значыцца, і Раман Бандарэнка.  

Перапіс фотаздымкаў з Жыровіч зрабіў на сваёй старонцы ў Facebook жыхар Гродна Віктар Шчыглінскі. На адным з здымкаў — роспіс, на іншым — таблічка з прозвішчамі аўтараў.

Мастак Раман Бандарэнка памёр у бальніцы на наступны дзень пасля таго, як быў затрыманы на "Плошчы перамен" і збіты невядомымі. У бальніцу яго прывезлі з міліцыі. Крымінальная справа па факце гібелі маладога мужчыны дагэтуль не заведзеная.

Найвышэйшыя афіцыйныя асобы, у тым ліку Аляксандр Лукашэнка, сцвярджалі, што Бандарэнка ў момант затрымання быў нецвярозы. Між тым медыкі перадалі журналістам афіцыйнае заключэнне, у якім гаварылася, што слядоў алкаголю ў крыві мужчыны выяўлена не было. Лекара Арцёма Сарокіна, які расказаў журналістам пра гэта, і журналістку TUT. BY Кацярыну Барысевіч затрымалі і абвінавацілі ў разгалошванні медыцынскай таямніцы. Праваабаронцы прызналі іх палітвязнямі.

На гэтым тыдні стала вядома, што справу будзе разглядаць суд Маскоўскага раёна Мінска. Дата пасяджэння пакуль не прызначаная.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі