БАЖ хадайнічае пра вызваленне Атрошчанкава, Бандарэнкі і Севярынца
Журналісцкая арганізацыя накіравала адпаведны ліст у Адміністрацыю Прэзідэнта.
У ім нагадваецца, што шэраг удзельнікаў "справы 19 снежня" нядаўна былі памілаваныя. Таксама БАЖ спасылаецца на заяву Аляксандра Лукашэнкі пра неабходнасць шырокага дыялогу ў краіне. Зыходзячы з гэтага журналісцкая арганізацыя заклікае вызваліць ад пакарання журналістаў і сябраў "БАЖ" Алеся Атрошчанкава, Змітра Бандарэнку і Паўла Севярынца.
Іх крымінальны пераслед арганізацыя лічыць абмежаваннем свабоды выказвання, гарантаванай артыкуламі 33, 34 Канстытуцыі.
Акрамя таго, БАЖ звяртае ўвагу, што ў Бандарэнкі абвастрыліся хранічныя хваробы і нядаўна ён перанес аперацыю.