Дзяўчатам з Femen, якія нападалі на Пуціна, пагражае да 3 гадоў зняволення
Яны кажуць, што больш баяцца вяртання ва Украіну, чым пакарання ў Нямеччыне.
Актывісткі Femen130411_femenshauchenka.mp3
“У Нямеччыне Пуцін спрабуе ціснуць на следства і паліцыю, каб распачыналі крымінальную справу. А ва Украіне, я ўпэўнена, гэта можа закончыцца страшнымі рэчамі з боку СБУ і ФСБ, якія як і з КДБ супрацоўнічаюць, маюць агульныя інтарэсы і дапамагаюць адзін другому. Таму, шчыра кажучы, больш баіцца вяртання ва Украіну, чым суда ў Нямеччыне”.
Падставы баяцца помсты пакрыўджанага кіраўніка Расіі Аляксандры Шаўчэнцы даюць словы нямецкіх паліцыянтаў, якія сцвярджаюць, што калі б не ціск з боку Крамля, то крымінальную справу супраць дзяўчат яны б не распачыналі. Тым не менш, вяртацца Аляксандры давядзецца — праз два тыдні ёй трэба мяняць украінскі пашпарт і працягваць візу. Калі, праўда, суд прыме рашэнне не абмяжоўвацца штрафам.
Femen: Калі бегла на Пуціна і распраналася, бачыла, як змяняецца яго твар
Фота — femen.org