Ігар Банцар страціў за 5 дзён галадоўкі 8 кілаграмаў вагі

Спадара Банцара затрымалі 14 чэрвеня, калі ён збіраўся ісці да Ленінскага суду Гродна, дзе праходзіць працэс над карэспандэнтам “Газеты Выборчай” Андрэем Пачобутам. Суткі журналіста пратрымалі ў ізалятары, а затым асудзілі на 5 сутак арышту нібыта за нецэнзурную лаянку. На знак пратэсту супраць такога выраку Ігар Банцар трымаў у турме сухую галадоўку. У выніку ён страціў 8 кілаграмаў вагі. Цяпер ён дома і чытае, як трэба выходзіць з галадоўкі, паведамляе Радыё Свабода.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі