Прысуд Бандарэнку пакінулі без зменаў
Мінскі гарадскі суд разгледзеў касацыйную скаргу палітвязня.
Суддзі задаволілі хадайніцтвы адваката аб тым, каб далучыць да справы характарыстыку і даведку з лякарні. Аднак прысуд пакінулі ранейшым, паведамляе "Свабода".
У канцы красавіка суд прызнаў Змітра Бандарэнку, давераную асобу кандыдата ў прэзыдэнты Беларусі Андрэя Саннікава, вінаватым у арганізацыі дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак і актыўным удзеле у іх. Ён быў прыгавораны да двух гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.
Пасля затрымання ў снежні мінулага года і ўтрыманьня пад вартай у Бандарэнкі абвастрыліся хранічныя захворванні. У чэрвені стан Бандарэнкі пагоршыўся, вязня перавялі ў медсанчастку.