Сабекошт праезду ў мінскім метро — 7257 рублёў

Акупляльнасць пасажыраперавозак у мінскім метро сёння складае 65,8% — за кожную паездку пасажыры недаплочваюць болей за 2 тысячы рублёў. На сёння сабекошт адной паездкі ў падземцы складае 7 257 рублёў. Пра гэта заявіў дырэктар дзяржаўнага прадпрыемства “Мінскі метрапалітэн” Расціслаў Юрэня, які сёння праводзіў наўпроставую тэлефонную лінію з насельніцтвам.

Паводле яго інфармацыі, летась сабекошт паездкі для аднаго пасажыра складаў 6521 рубель, у 2013 годзе — 4570, у 2012 годзе — 3810, у 2011-м — 2018.

Мінская падземка займае 4-е месца ў СНД па аб’ёмах перавозак. Меней чым у беларускай сталіцы на аднаго пасажыра трацяць толькі ў кіеўскім, харкаўскім, днепрапятроўскім і ерэванскім метро.

Расціслаў Юрэня адмоўна ставіцца да ідэі ўводзіць дыферэнцаваную сістэму аплаты праезда: працягласць мінскага метро не настолькі вялікая.

На долю метро ў Мінску прыпадае амаль 40% гарадскіх перавозак пасажырскім транспартам. Летась паслугамі падземкі скарысталася 318 мільёнаў чалавек. У сярэднім за суткі метро перавозіць каля 858 тысяч пасажыраў, паведамляе БЕЛТА.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі