Сацыёлагі: Сярод беларусаў расце жаданне эміграваць
13% насельніцтва планеты хочуць пакінуць краіну свайго сталага пражывання і пераехаць жыць у іншую.
Пра гэта сведчаць вынікі апытанняў, праведзеных сацыялагічнай службай Гэлап у 2010-2012 гадах у 154 краінах.
Сацыёлагі вызначылі "індэкс чыстай патэнцыяльнай міграцыі". Ён мае для адных краінаў адмоўную вартасць (больш людзей хоча з краіны эміграваць, чым пераехаць у яе), а для іншых — станоўчую (сюды людзі наогул хочуць пераязджаць). Гэты індэкс для Беларусі роўны -14%. За апошнія гады жаданне эміграваць сярод беларусаў вырасла як мінімум на 3%, інфармуе Радыё Свабода.
Фота — bymedia.net