Савет Еўропы і ЕС зноў заклікалі Мінск увесці мараторый на смяротнае пакаранне

Савет Еўропы і ЕС зноў заклікалі Мінск увесці мараторый на смяротнае пакаранне

Савет Еўропы і Еўрасаюз шкадуюць пра тое, што смяротнае пакаранне дагэтуль выкарыстоўваецца ў Беларусі. Яны заклікаюць улады нашай краіны перагледзець смяротныя прысуды і неадкладна ўвесці афіцыйны мараторый на іх выкананне "ў якасці першага кроку да поўнай адмены смяротнага пакарання". Пра гэта гаворыцца ў сумеснай заяве вярхоўнай прадстаўніцы ЕС па замежных справах і палітыцы бяспекі Федэрыкі Магерыні (на здымку) і генеральнага сакратара Савета Еўропы Тарб'ёрна Ягланда ў сувязі з Сусветным днём супраць смяротнага пакарання, які адзначаецца 10 кастрычніка.

Адзначаецца, што "смяротнае пакаранне супярэчыць прынцыпам гуманізма і прыніжае годнасць чалавека", а таксама "робіць судовыя памылкі незваротнымі і фатальнымі".

Як вядома, Беларусь — адзіная краіна ў Еўропе, дзе дагэтуль існуе смяротнае пакаранне.

Фота: АР

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі