Севярынец заклікае Калякіна, Караткевіч і Лябедзьку зняцца з выбараў

19 жніўня ў сядзібе партыі БНФ прайшоў круглы стол пад назвай "Спыніць рэпрэсіі супраць беларускай моладзі". Нагодай для яго стала крымінальная справа супраць графіцістаў, абвінавачанні на адрас "Маладога фронту" ў падтрымцы каналаў вярбоўкі беларускай моладзі ва Украіну, а таксама пераслед футбольных фанатаў, якія праводзяць грамадскія акцыі нацыянальнага напрамку.

Удзел у круглым стале бралі актывісты "Маладога фронту", "Альтэрнатывы", Аб’яднанай грамадзянскай партыі, Беларускай хрысціянскай дэмакратыі, "Маладой Беларусі", перадае Радыё "Свабода".

Сустаршыня БХД Павел Севярынец адзначыў, што падчас перадвыбарчай кампаніі з'яўляюцца новыя палітвязні, і робіцца гэта дзеля нагнятання страху сярод моладзі.

Севярынец прапанаваў звярнуцца да дэмакратычных прэтэндэнтаў на прэзідэнцкую пасаду — Таццяны Караткевіч, Сяргея Калякіна і Анатоля Лябедзькі. Ён прапануе ім зняцца з выбараў, калі да апошняга дня збору подпісаў, вечара 21 жніўня не будуць вызваленыя палітвязні.

Нагадаем, што толькі група Таццяны Караткевіч абвясціла пра сабраныя 100 тысяч подпісаў, неабходныя для рэгістрацыі. Паводле папярэдняй інфармацыі, групы Лябедзькі і Калякіна неабходнай колькасці подпісаў сабраць не паспеюць.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі