Шведка Loreen стала двойчы пераможцай "Еўрабачання"
Loreen / AP
Шведская спявачка Loreen стала двухразовай пераможцай "Еўрабачання". Па выніках фіналу конкурсу 2023 года, які завяршыўся 13 мая ў брытанскім Ліверпулі, яна заняла першае месца з кампазіцыяй "Tattoo". Высокія балы яна атрымала і ад членаў журы, і ад тэлегледачоў па ўсім свеце.
Loreen ужо перамагала на "Еўрабачанні": у 2012-м трыумф ёй прынесла песня "Euphoria".
У гісторыі "Еўрабачання" раней толькі адзін артыст перамагаў двойчы: ірландзец Джоні Логан, у 1980 і 1987 гадах.
Другое месца заняў фінскі рэпер Kääriä з песняй "Cha-Cha-Cha", трэцяе — спявачка з Ізраіля Noa Kirel з кампазіцыяй "Unicorn".
Вынікі Еўрабачання-2023: месцы і сумарная колькасць балаў у фінале
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.