Статкевіч: На выбарах 2010-га з усіх кандыдатаў найбольш давяраў Някляеву

У размове з Еўрарадыё 24 жніўня Мікалай Статкевіч распавёў, што з усіх кандыдатаў на прэзідэнцкіх выбарах 2010 года давяраў Уладзіміру Някляеву. Менавіта з-за гэтага ён вырашыў ісці на Кастрычніцкую плошчу ад офіса Някляева.

Статкевіч: "Я баяўся прэвентыўнага арышту зраніцы [19 снежня 2010 года]. Спецыяльна агучыў інфармацыю, што пайду на Плошчу з вакзала. Але вырашыў ісці ад офісу Някляева, бо адчуваў у ім прыстойнасць. Праўда, тады я не ведаў, што ён кіруе не ўсім у гэтай кампаніі".

Нагадаем, увечары 19 снежня 2010 года на калону Някляева, у якой быў і Мікалай Статкевіч, адбыўся напад падрыхтаваных невядомых людзей з выкарыстаннем светашумавых гранат. Міліцыя так і не знайшла нападнікаў.

Фота: Еўрарадыё

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі