Суд аштрафаваў актывістаў камітэта выратавання прадпрымальніцтва

Суд аштрафаваў актывістаў камітэта выратавання прадпрымальніцтва

Суд Маладзечанскага раёна 10 чэрвеня аштрафаваў трох актывістаў камітэта выратавання прадпрымальніцтва, перадае БелаПАН. Падставай стаў мітынг у падтрымку ІП, які яны правялі ў горадзе 14 траўня.

Намесніка старшыні руху салідарнасці "Разам" Аляксандра Макаева аштрафавалі на 10,5 млн рублёў (50 базавых велічыняў), старшыню барысаўскай арганізацыі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі "Грамада" Алеся Абрамовіча — на 8,4 млн руб. (40 базавых), каардынатара мінскай абласной арганізацыі аргкамітэта БХД Паўла Пракаповіча — на 6,3 млн руб. (30 базавых).

Раней паведамлялася таксама, што Абрамовіча і Пракаповіча аштрафавалі за пікет супраць будаўніцтва ў Маладзечанскім раёне свінакомплексаў. Акцыю яны зладзілі 12 траўня насупраць мясцовага гарвыканкама. Абрамовіч быў аштрафаваны на 8,4 млн руб (40 базавых), а Пракаповіч — на 6,3 млн руб. (30 базавых).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі