Сястра пра справу Бандарэнкі: у апошні раз мама была ў пракуратуры 25 лютага

Сястра пра справу Бандарэнкі: у апошні раз мама была ў пракуратуры 25 лютага

Сястра Рамана Бандарэнкі, Вольга Кучарэнка, напісала ў сацсетках, што зрухаў у раследванні крымінальнай справы па забойстве яе брата не назіраецца:

"Якія ў іх там зрухі вядома толькі аднаму чалавеку, які трымае ўсё пад сваім кантролем. Відаць, пацярпелы бок, то бок, сям'ю, яны лічаць неабавязковым ставіць у вядомасць. Мама Ромы апошні раз была ў пракуратуры 25 лютага".

Сястра пра справу Бандарэнкі: у апошні раз мама была ў пракуратуры 25 лютага

Раман Бандарэнка быў збіты і затрыманы на "Плошчы Перамен" 11 лістапада 2020 года. На наступны дзень у рэанімацыі БХМД ён памёр. Па сведчаннях відавочцаў, сярод "неабыякавых грамадзян", якія прыехалі ў той вечар на "Плоўчу Перамен" здымаць бел-чырвона-белыя стужкі з плоту і з якімі ў мясцовых жыхароў завязаўся канфлікт, былі блізкія да Лукашэнкі спартоўцы Дзмітрый Шакута і Дзмітрый Баскаў.

Крымінальную справу па факце смерці Бардарэнкі Генпракуратура ўзбудзіла толькі 18 лютага 2021 года. Пра раследванне справы дагэтуль невядома.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі