У Беларусі ствараюць помнік ахвярам сталінскіх дэпартацый
Яго плануецца ўсталяваць у канцы ліпеня ў сталіцы Малдовы Кішынёве.
Бронзавая скульптура даўжынёй 12 метраў і вышынёй 3 метры будзе ўсталяваная на двухметровым пастаменце ў скверы чыгуначнага вакзала, паведамляе “Комсомольская правда в Молдове”. Помнік часткамі адліваюць у Беларусі. Затым ён будзе перавезены і сабраны ў Кішынёве.
Дэпартацыі з Малдовы мелі месца вясной - у пачатку лета 1941 года. З тэрыторый, якія ўвайшлі ў склад СССР у 1939-1941 гадах. Людзей вывозілі ў Казахстан, Комі, Краснаярскі край, Омскую і Новасібірскую вобласці. Агулам было дэпартавана больш за 25 тысяч “непажаданых элементаў”.