У Беларусі тэлеграм-канал "Еўрарадыё" дадалі ў спіс "экстрэмісцкіх матэрыялаў"

У Беларусі тэлеграм-канал "Еўрарадыё" дадалі ў спіс "экстрэмісцкіх матэрыялаў"

У Беларусі тэлеграм-канал "Еўрарадыё | Еврорадио" дадалі ў спіс "экстрэмісцкіх матэрыялаў". Такое рашэнне прыняў суд Цэнтральнага раёна Мінска па матэрыялах ГУБАЗіК МУС.

У згаданага тэлеграм-канала больш за 30 тысяч падпісчыкаў.

У такіх выпадках МУС нагадвае, што распаўсюд інфармацыі з "экстрэмісцкіх крыніц" цягне адміністрацыйную адказнасць.

"Экстрэмісцкімі" ў Беларусі прызнаныя ўжо каля 300 тэлеграм-каналаў і чатаў. МУС аб'яўляе пра новыя амаль штодня.

Зразумела, што Еўрарадыё не мае дачынення да "экстрэмізму". Мы займаемся журналістыкай.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі