У Беларусі ўпершыню аштрафавалі за лаянку ў твітары (фота)

Як піша "Руская служба навінаў", 16-гадовы школьнік у сваім акаўнце ў твітары апісаў канфлікт з класнай кіраўніцай, які адбыўся ў той дзень. Пры гэтым выказаў нецэнзурную лаянку. Менавіта настаўніца і напісала заяву ў міліцыю.


Справу Дзмітрыя Малаковіча разглядала камісія па справах непаўнагадовых Адміністрацыі Маскоўскага раёна беларускай сталіцы. Штраф павінны заплаціць бацькі хлопца.
 

У праваахоўных органах пацвердзілі гэтую інфармацыю і дадалі, што падлетка паставілі на ўлік у інспекцыі па справах непаўнагадовых. "Гэта адна з першых спраў у Беларусі, якая датычыць пакарання за нецэнзурныя выказванні ў Twitter", — цытуе словы неназванага праваахоўніка "Интерфакс-Запад".

Фота — rusnovosti.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі