Доступ да сайтаў знікаў з-за праблем з абсталяваннем Белтэлекама

Раніцай 4 траўня ў Беларусі знікаў доступ да некалькіх інфармацыйных сайтаў. Не адкрываліся сайты tut.by, pressball.by, nn.by, baj.by, onliner.by, diva.by, velvet.by і іншыя рэсурсы. Доступу да сайтаў не было таксама з тэррыторыі ЕС.

Знікаў доступ да сайтаў, якія маюць хостынг у Беларусі ў Цэнтры апрацоўкі дадзеных Белтэлекама.

"Сёння з 11 гадзін 15 хвілін адсутнічаў доступ да часткі рэсурсаў аднаго з дата-цэнтраў РУП "Белтэлекам" з-за выхаду са строю маршрутызатараў", – растлумачылі БелТА ў прэс-службе. Паводле слоў спецыялістаў "Белтэлекама" доступ да ўсіх рэсурсаў быў адноўлены ў 11.30.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі