У Брусэлі за 2 хвіліны скралі карціны на мільён еўра

Як паведамляе РБК са спасылкай на Spiegel, злодзеі не сталі вынаходзіць хітрых спосабаў, каб трапіць у будынак. Яны папросту ўскрылі акно. Сігналізацыя спрацавала, і паліцыя прыбыла даволі хутка. Аднак рабаўнікі былі яшчэ хутчэйшымі: творы яны вынеслі ўсяго за дзве хвіліны.



Пакуль згадваюцца дзве карціны аўтарства Джэймса Энсара і Кеса Ван Донгена. Агульны кошт скрадзеных карцін складае прыкладна 1 мільён 200 тысяч еўра.



Музей Ван Бурэн мае неблагую калекцыю карцін фламандскіх і італьянскіх майстроў Сярэднявечча, а таксама творы сучасных мастакоў.



Фота — rbc.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі