У ліпені Нацыянальны аэрапорт павялічыў пасажыраабарот на 5%

У ліпені 2015 года Нацыянальны аэрапорт “Мінск” абслужыў 378 129 пасажыраў. У параўнанні з аналагічным перыядам 2014 года пасажыраабарот павялічыўся на 5%.

У ліпені супрацоўнікі аэрапорта адправілі 2 157 рэйсаў, з іх 1 538 рэгулярных і 1 582 чартарных.

За студзень-ліпень Нацыянальны аэрапорт Мінск сумесна з філіялам УП “аэрапорта Мінск-1” абслужыў 1 501 839 пасажыраў (на 5,6% больш за аналагічны перыяд мінулага года), паведамляе прэс-служба аэрапорта.

Для параўнання адзначым, што аэрапорт Вільнюса абслужыў амаль такую ж колькасць пасажыраў — 1,5 млн.

Фота: bytransfer.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі