У Лізе Еўропы "Мінск" будзе гуляць супраць льежскага "Стандарда"
Лёсаванне прайшло 9 жніўня ў швейцарскім Ньёне.
Нагадаем, што каманда Вадзіма Скрыпчанкі засталася адзіным прадстаўніком Беларусі ў еўракубках. Мінчукі здолелі выбіць з Лігі Еўропы ў 3-м кваліфікацыйным этапе шатландскі "Сэнт-Джонстан".
Матчы за выхад у групавы этап Лігі Еўропы пройдуць 22 і 29 жніўня.
Фота — stavkipro.net