У Лізе Еўропы "Мінск" сёння другі раз гуляе са "Стандардам"
Матч плэй-оф кваліфікацыі Лігі Еўропы УЕФА пройдзе ў бельгійскім Льежы на стадыёне "Марыс Дзюфран".
Сустрэча пачнецца ў 21.30 паводле беларускага часу.
Нагадаем, што тыдзень таму ў Беларусі футбалісты "Мінска" прайгралі бельгійцам з лікам 0:2. Гэтая параза пакінула нашым футбалістам вельмі мала шанцаў на выхад у групавы раўнд.