У пералік экстрэмісцкіх матэрыялаў уключаныя яшчэ два рэсурсы

У спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў уключаныя сотні адрасоў / pixabay.com, ілюстрацыйнае фота​
У спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў уключаныя сотні адрасоў / pixabay.com, ілюстрацыйнае фота​

Інфармацыйная прадукцыя Telegram-чата "Новополоцк 7 микрорайон чат" і старонак інтэрнэт-суполкі "Навіны Вілейкі" ў сацыяльных сетках "ВКонтакте" і "Одноклассники" прызнаная экстрэмісцкімі матэрыяламі, паведамляе Генеральная пракуратура.

Падставай для таго, каб інфармацыйная прадукцыя Telegram-чата і інтэрнэт-старонак суполкі была прызнаная экстрэмісцкай, паслужылі заявы пракуратур горада Наваполацка і Вілейскага раёна адпаведна. Суд іх цалкам задаволіў.

У Беларусі прызнаныя "экстрэмісцкімі" больш чым дзве сотні Telegram-каналаў і чатаў. Па законе чытаць іх не забаронена, але МУС папярэджвае аб адказнасці за распаўсюд інфармацыі, якую яны ўтрымліваюць.

Поўны спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў прыведзены на сайце Мінінфарма.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі