У Тунісе вызвалілі асуджаных актывістак Femen, яны прыляцелі ў Парыж (фота)


Нагадаем, актывістак Femen Палін, Жазэфін і Маргарыту затрымалі ў сталіцы Туніса 29 траўня падчас топлес-пікета каля Палаца правасуддзя. Яны выступалі ў падтрымку ўдзельніцы руху Аміны Тайлер, якую затрымалі раней.


Два тыдні таму суд асудзіў актывістак Femen да чатырох месяцаў і аднаго дня турэмнага зняволення. Іх прызналі вінаватымі ў замаху на грамадскую мараль і непрыстойных паводзінах.

У чацвер, 27 чэрвеня, дзяўчаты выйшлі на волю і ўжо прыляцелі ў Парыж, інфармуе РІА "Новости".

Фота — Reuters, AFP
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі