Вярхоўны суд не адмяніў смяротнае пакаранне забойцу дзвюх пенсіянерак

Вярхоўны суд не адмяніў смяротнае пакаранне забойцу дзвюх пенсіянерак

Вярхоўны суд не адмяніў смяротны прысуд вынесены Віктару Паўлаву, асуджанаму за жорсткае забойства двух чалавек. Пра гэта паведаміла прэс-сакратар Вярхоўнага суда Юлія Ляскова

Паўляў і яго абаронцы падавалі апеляцыю на прысуд Віцебскага абласнога суда ад 30 лiпеня 2019 года.

Як паведамлялася раней, мужчына забіў у вёсцы Прысушына на Віцебшчыне дзвюх пенсіянерак — 78 і 76 гадоў. Паведамлялася, што Паўлаў рамантаваў будынак у іх гаспадарцы і палічыў, што жанчыны недаплацілі яму пэўную сум. Самі ж яны казалі, быццам кармілі яго абедамі на тыя ж грошы. Разлютаваны мужчына забіў абедзвюх пенсіянерак паленам.

У сваёй апеляцыі Паўлаў звяртаў увагу на яўку з павіннай і актыўнае супрацоўніцтва са следствам. 

Суд не ўзяў пад увагу довады Паўлава і яго адвакатаў ды пацвердзіў смяротны прысуд. Вырак набыў законную моц.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі