Вызвалілі егіпецкага блогера, які сядзеў за крытыку прэзідэнта Мурсі
Суд у Каіры ў нядзелю вызваліў Ахмеда Думу і яшчэ 11 апанентаў Мурсі і яго руху “Браты-мусульмане”.
У чэрвені Ахмед Дума быў асуджаны на паўгода турмы за тое, што называў Махамеда Мурсі злачынцам.
У чацвер крымінальны суд апраўдаў блогера і яго аднадумцаў таксама і па справе аб арганізацыі беспарадкаў у сакавіку ля штаб-кватэры “Братоў-мусульманаў”. У гэтым сутыкненні пацярпела болей за 130 чалавек.
3 ліпеня егіпецкае войска абвясціла аб змяшчэнні прэзідэнта Мурсі, які кіраваў краінай усяго год. Гэта выклікала пратэсты з боку яго прыхільнікаў-ісламістаў. У жорсткіх вулічных сутычках загінулі дзясяткі чалавек, перадае ВВС.
Фота: AFP