Якаўлеўскі: Апошні раз Эрыксан прыязджаў у Беларусь па турыстычнай візе

Беларускі МЗС не працягнуў акрэдытацыю пасла Швецыі Стэфана Эрыксана. Аб высылцы дыпламата з Беларусі напісаў у сваім Твітары міністр замежных спраў Швецыі Карл Більт. Праз некаторы час Еўрарадыё пацвердзілі гэтую інфармацыю ў пасольстве скандынаўскай краіны ў Мінску.

120803 Eurafokus.mp3
“Магу толькі пацвердзіць, што гэта так”, -- коратка пракаментаваў сакратар амбасады Ён Брэнтэ.


Палітолаг-міжнароднік Раман Якаўлеўскі лічыць, што высылка Эрыксана з Мінска звязаная з нелегальным палётам шведскага самалёта. Хоць прычын для незадаволенасці было дастаткова і раней – уладам вельмі не падабалася актыўнасць Эрыксана на культурным полі і яго стасункі з вядомымі апазіцыянерамі.


А вось прыкмет праяўлення салідарнасці амбасадараў іншых краін Еўрасаюза палітолаг не бачыць. Па словах Якаўлеўскага, чакаць іх ад’езду з Мінска, як тое было пасля высылкі паляка Шарэпкі, не варта.
Беларускі МЗС тым часам факт высылкі адмаўляе. Там гавораць, што Эрыксану проста не працягнулі акрэдытацыю. Прычына – разбурэнне беларуска-шведскіх адносінаў.


“Спадар Стэфан Эрыксан працаваў у Мінску сем гадоў – гэта доўгі тэрмін. І на працягу ўсяго гэтага часу ён працаваў не над умацаваннем беларуска-шведскіх адносінаў, а над іх разбурэннем”, -- гавораць у беларускім МЗС.


Адмаўляюць у Міністэрстве замежных спраў і датычнасць да спынення акрэдытацыі Эрыксана “цацачнага дэсанту”.
Па словах Якаўлеўскага, перад апошнім прыездам у Беларусь Стэфана Эрыксана, беларускія ўлады выдалі яму не дыпламатычную, а турыстычную візу тэрмінам на тры месяцы. Такім чынам яму далі зразумець, што хутка дыпламат страціць свой статус у нашай краіне.


Тым часам Швецыя рыхтуе адказ на дзеянні беларускіх уладаў. У афіцыйным паведамленні МЗС Швецыі гаворыцца, што старога пасла Беларусі ў Стакгольме паінфармуюць аб тым, што прысутнасць новага ужо непажаданая. А разам з ім і яшчэ некалькіх беларускіх дыпламатаў.

“Спадар Стэфан Эрыксан працаваў у Мінску сем гадоў – гэта доўгі тэрмін. І на працягу ўсяго гэтага часу ён працаваў не над умацаваннем беларуска-шведскіх адносінаў, а над іх разбурэннем”

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі