Заіка: Маніторынгавая група даўно неабходная, іншая справа — як яе зрабілі

26 лютага ў Аляксандра Лукашэнкі прайшла нарада па актуальных пытаннях сацыяльна-эканамічнага развіцця, на якой вырашана стварыць маніторынгавую групу. Пад кіраўніцтвам Міхаіла Мясніковіча яна будзе займацца выпрацоўкай канкрэтных мер для развіцця і росту эканомікі.

Эканаміст Леанід Заіка перакананы, што стварэнне такой групы было даўно неабходна, таму яе з’яўленне — добрая навіна. Зусім іншая справа, на думку эканаміста, склад гэтай групы.

Заіка: “Усё ж такі гэта мусіла быць група спецыялістаў, якія дастаткова моцна працуюць і добра працуюць у інфармацыйнай базе, якія ведаюць замежныя мовы і ловяць тое, што адбываецца. Але гэтая праца не для Мясніковіча! У мяне гэта выклікае шкадаванне, бо трэба было сказаць: “Хлопцы, мы ішлі не той дарогай, няправільна…”. То бок, праглядаецца такая кандовасць, правінцыйнасць і прымітыўнасць. Так што ўсё адно яны будуць рабіць тое, што ўмеюць рабіць. Беларускі ўрад мне нагадвае тапёра з амерыканскага салуна, побач з якім вісіць шыльда “У тапёра не страляць — ён грае, як умее”. Вось і яны граюць, як умеюць”.

Леанід Заіка параўноўвае маніторынгавую групу па развіцці і росце беларускай эканомікі з маніторынгавай групай АБСЕ ва Украіне. Маўляў, падлічылі колькасць запушчаных ракет — і ўсё на гэтым.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі