Жанчына, якая двойчы галасавала ў Лоеве, працуе ў бальніцы

Святлана Макарава ў нядзелю на ўчастку № 1

Святлана Макарава ў нядзелю на ўчастку № 1 / t.me/Loevkrai/

Жанчына, якая двойчы галасавала ў Лоеве (Гомельская вобласць), працуе ў бальніцы медсястрой (раней памылкова меркавалася, што ў бібліятэцы). Гэта 50-гадовая Святлана Макарава (дзявочае прозвішча — Шумігай), высветліў "Флагшток" з дапамогай Кіберпартызан. Яе здымкі, зробленыя ў нядзелю на розных выбарчых участках (№ 1 і № 2 у Лоеве), апублікавала ў сваім тг-канале мясцовая раённая газета.

У панядзелак на прэс-канферэнцыі ў Мінску старшыня ЦВК Ігар Карпенка сказаў, што нібыта ніякіх парушэнняў на выбарах не было.

Дарэчы, ў Лоеўскім раёне афіцыйна заяўлена, што яўка склала аж 98,31%!

Жанчына, якая двойчы галасавала ў Лоеве, працуе ў бальніцы
Святлана Макарава ў нядзелю на ўчастку № 2 / t.me/Loevkrai/

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі