Журналіста Андрэя Пачобута неўзабаве чакае суд
20 верасня заканчваецца адтэрміноўка пакарання гродзенскага журналіста па крымінальнай справе за “паклёп на прэзідэнта”.
Нагодай сталі артыкулы журналіста на сайце "Беларускі партызан", на старонках "Gazety Wyborczеj", а таксама ў яго блогу.
Як нагадвае прэс-служба БАЖ, гаворка ідзе пра рашэнне Ленінскага раённага суда Гродна ад 5 ліпеня 2011 года. Тады Пачобута пакаралі трыма гадамі пазбаўлення волі з адтэрміноўкай на два гады.
Новы суд можа прыняць адно з трох рашэнняў: вызваліць асуджанага ад далейшага пакарання, падоўжыць адтэрміноўку пакарання або накіраваць асуджанага адбываць прызначанае пакаранне.
Як кажа сам Пачобут, пакуль яму ні пра які судовы разгляд нічога не паведамлялі. На яго думку, гэта павінна адбыцца найбліжэйшымі днямі.