Беларуска трапіла ў палон да паўстанцаў у Сірыі? (абноўлена, відэа)
Пад дуламі аўтаматаў маладая жанчына называе сябе Святланай Маркіяновіч і кажа, што яна з Беларусі.
Разам з ёй (злева) грамадзянка Малдовы. Яна прызнаецца, чытаючы па паперцы, у шпіёнстве на карысць шыіцкай групоўкі "Хэзбалах". Праверыць праўдзівасць відэа не ўяўляецца магчымым, адзначае "Наша ніва".
МЗС Беларусі вывучае абставіны з'яўлення ў інтэрнэце згаданага відэароліка, паведамляе агенцтва "Интерфакс-Запад".
У сацыяльных сетках ёсць старонка нейкай 30-гадовай Святланы Маркіяновіч з Жодзіна, якая знешне падобная на жанчыну з відэароліка (апошняе абнаўленне было ў сярэдзіне чэрвеня). Але можа быць, што гэта проста супадзенне.
Нагадаем, вайсковы канфлікт у Сірыі паміж рэжымам Асада і апазіцыяй працягваецца з сакавіка 2011 года. За гэты час яго ахвярамі сталі каля 80 тысяч чалавек.