Брытанскага журналіста не пусцілі ў Беларусь
Журналіста Channel 4 News Джонатана Ругмана высадзілі на беларускай мяжы.
Па словах Ругмана, якія перадае "Беларускі партызан", яго высадзілі з цягніка на мяжы: "Мне забаранілі ўязджаць у Беларусь. Высадзілі з цягніка і "павязалі". Рэжым Лукашэнкі ў цэнтры ўвагі сёння ўвечары на канале Channel 4 News".
Ён нагадаў, што 22 красавіка Аляксандр Лукашэнка заявіў, што на час чэмпіянату ў Беларусь пусцяць усіх ахвотных. "Чаму вы тады выкідваеце мяне з Беларусі?" — пытаецца журналіст.
Нагадаем, напярэдадні і на пачатку чэмпіяната свету па хакеі ў нашу краіну не пусцілі шведскага праваабаронцу Марціна Углу, еўрадэпутата з Польшчы Марэка Мігальскага і некаторых іншых замежнікаў, якія крытыкавалі беларускія ўлады.
Фота — tvnewsroom.co.uk