Дырэктара птушкафабрыкі "Світанак" затрымалі супрацоўнікі КДБ
Яго схапілі падчас атрымання хабару.
Дырэктара птушкафабрыкі "Світанак" на Гомельшчыне супрацоўнікі КДБ затрымалі падчас атрымання хабару ў памеры 50 млн рублёў. У такую суму кіраўнік прадпрыемства ацаніў сваю згоду на заключэнне дамоваў будаўнічага падраду, перадае прэс-служба КДБ.
Папярэдняе расследаванне выявіла, што на працягу некалькіх гадоў дырэктар сістэматычна прымаў незаконныя грашовыя ўзнагароды ад кіраўнікоў прыватных фірмаў за вырашэнне пытанняў, якія ўваходзяць у яго кампетэнцыю. Агульная сума хабару, атрыманага экс-дырэктарам, склала больш за 2,5 млрд рублёў.
На чыноўніка пачалі дзве крымінальныя справы за атрыманне хабару.
Фота — filtv.by