Кіраўнік МЗС Літвы выказаў здагадку, калі аслабяць санкцыі супраць Беларусі

Габрыэлюс Ландсбергіс

Габрыэлюс Ландсбергіс / ELTA

Пакуль у Беларусі не пачнуцца рэальныя перамены, аб змякчэнні санкцый не можа быць і гаворкі, заявіў міністр замежных спраў Літвы Габрыэлюс Ландсбергіс. Такое меркаванне ён выказаў падчас Генеральнай Асамблеі ААН у Нью-Ёрку, дзе ў тым ліку абмяркоўвалася пытанне вызвалення беларускіх палітвязняў, піша Delfi. 

"Беларусь усё больш становіцца падобнай на турму, і пакуль там не пачнуцца рэальныя перамены, ні пра якое змякчэнне санкцый не можа быць і гаворкі", — заявіў літоўскі міністр. На ягоную думку, некалькі зняволеных, якія былі вызваленыя Лукашэнкам праз працэдуру" памілавання", ствараюць ілюзію супрацоўніцтва з Захадам. Але гэта не адлюстроўвае рэальнай сітуацыі ў краіне. "Кожны раз, калі набліжаюцца выбары ў Беларусі, рэжым Лукашэнкі робіць ілжывыя крокі і кожны раз вызваляе некалькіх палітвязняў, каб стварыць ілюзію супрацоўніцтва з Захадам", — адзначыў ён. А затым дадаў: "Спадзяюся, што гэтым разам мы не памылімся і не паддамося ілюзіям". 

Нагадаем, напярэдадні лідар беларускіх дэмакратычных сіл Святлана Ціханоўская выступіла ў рамках Генасамблеі з заявай аб сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі. З ліпеня Лукашэнка памілаваў каля сотні палітычных зняволеных. Але ў месцах зняволення застаюцца яшчэ больш за 1300 чалавек, затрыманых па палітычных матывах. І ў краіне працягваюцца масавыя затрыманні і арышты.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі