Меркель нагадала пра ўмовы паглыблення супрацы ЕС і Беларусі

Пра гэта канцлер Нямеччыны заявіла падчас сённяшняга выступу ў бундэстагу з нагоды саміту Усходняга партнёрства, які пройдзе ў Вільні.



"Беларусь была і застаецца самай складанай тэмай ва Усходнім партнёрстве..., — цытуе словы Ангелы Меркель БелаПАН. — Пасля новых рэпрэсій, якія адбыліся пасля прэзідэнцкіх выбараў у снежні 2010 года, палітзняволеныя па-ранейшаму ў турме. Грамадзяне, якія імкнуліся да плюралізму ў гэтым грамадстве, былі кінутыя за краты".



Канцлер Нямеччыны выказала падзяку зняволенаму лаўрэату праваабарончай прэміі Савета Еўропы Алесю Бяляцкаму. "Мы ўсе адказныя за тое, каб гэтыя людзі зноў маглі свабодна гаварыць і дзейнічаць", — падкрэсліла Меркель.



Яна нагадала, што Еўрасаюз хоча паглыбляць супрацоўніцтва з Беларуссю, але "гэта магчыма толькі пасля вызвалення і рэабілітацыі палітзняволеных". Ангела Меркель падкрэсліла: "Калі б саміт у Вільні даў знак надзеі, гэта было б вельмі важным".
 

Макей: Малаверагодна, што на віленскі саміт паедзе высокая дэлегацыя
 

Фота — AFP
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі