Мінчука затрымалі за 2000 "абразлівых каментароў"

Сяргей Харытановіч

Сяргей Харытановіч / vk.com

44-гадовага мінчука, працаўніка лагістычнай кампаніі, затрымалі за данаты і 2000 "абразлівых каментароў" у чатах. Відэа з ім апублікавалі сілавікі. Мужчына кажа, што ў 2020-м удзельнічаў у пратэстах, а ў наступныя гады напісаў тысячы каментароў пра Аляксандра Лукашэнку, міліцыянераў, працаўнікоў пракуратуры.

Мяркуецца, што затрыманы — гэта Сяргей Харытановіч. Год таму яго ўжо затрымлівалі і абвінавачвалі ў "абразлівых каментарах у бок Вадзіма Гігіна і Рыгора Азаронка", піша "Наша ніва". У той час ён працаваў таксістам. Відаць, тое затрыманне скончылася адміністрацыйнай справай.

Харытановіч захапляецца рэканструкцыяй, хакеем, гуляе ў аматарскай хакейнай лізе.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі