Мінскае метро пераходзіць на зімовы графік
З 1 верасня зменіцца графік руху электрацягнікоў у сталічнай падземцы.
У працоўныя дні на Маскоўскай і Аўтазаводскай лініях у ранішнія (з 7.00 да 9.00) і вячэрнія гадзіны пік (з 16.00 да 19.00) інтэрвал руху цягнікоў скароціцца да дзвюх хвілін. У няпікавы час цягнікі будуць хадзіць прыкладна праз кожныя тры хвіліны, а пасля 23.00 інтэрвал руху складзе да 12 хвілін. Расклад руху цягнікоў пасля 23.00 можна ўбачыць на інфармацыйных улётках, размешчаных на тарцах пасажырскіх платформаў.
Першыя цягнікі з канцавых станцый “Уручча” і “Малінаўка” адправяцца ў 5.32, а з “Магілёўскай” і “Каменнай Горкі» — у 5.33. Апошні цягнік пойдзе з канцавых станцый у 1.02, інфармуе БелаПАН са спасылкай на прэс-службу мінскага метрапалітэну.