Патрыярх Кірыл прыбудзе ў Мінск на бронецягніку — "як у Сталіна"

Яго даставіць спецыяльны літарны цягнік — чыгуначны састаў для паездак высокапастаўленых асобаў. Патрыярх прыбудзе на святкаванне 1025-годдзя з часу хрышчэння Русі.



Як паведамляе сайт segodnya.ua, у Беларусь цягнік прыбудзе пасля паездкі ў Кіеў. Разам з патрыярхам у цягніку будуць і прадстаўнікі памесных праваслаўных цэркваў. Асобны вагон будзе вылучаны ў цягніку пад храм, усю дарогу там будуць адбывацца набажэнствы. У ім жа будуць перавозіць і крыж Андрэя Першазванага.  



Дарэчы, сам цягнік — браніраваны. Па словах чыгуначнікаў, гэта своеасаблівы гатэль на колах, які быў, напрыклад, у Сталіна. Ахова ў патрыярха будзе такая ж, як ва Уладзіміра Пуціна. Для цягніка распрацуюць адмысловы графік руху, а ехаць ён будзе па вылучанай каляіне.



Фота — onliner.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі