Прэм'ер Мясніковіч даручыў Шапіру спыніць рост імпарту

Прэм'ер-міністр Міхаіл Мясніковіч (на здымку) у сваім выступе звярнуў увагу на "трывожную тэндэнцыю". Аказалася, што ў Мінскай вобласці тэмп росту імпарту самы высокі ў краіне. Сёлета ён склаў больш за 118%. Мясніковіч адзначыў, што праблему трэба вырашаць, наладжваючы вытворчасць якаснай і канкурэнтаздольнай прадукцыі, якая заменіць імпарт.

У той жа час прэм'ер засцярог Шапіру ад "бяздумнага ўкладання грошай ў мадэрнізацыю прадпрыемстваў", паведамляе БелаПАН.
 

Фота — bymedia.net
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі