Пуцін спазніўся на перамовы з Папам Рымскім, на якіх сам настойваў

Уладзімір Пуцін паспеў паразмаўляць з прэм'ер-міністрам Італіі Матэа Рэнца, але спазніўся на сустрэчу з Папам Рымскім Францішкам, паведамляе newsru.com са спасылкай на CatholicNews.

Паведамляецца, што кіраўнік Расіі прыехаў на сустрэчу да Папы Рымскага праз гадзіну і дзесяць хвілін пасля прызначанага часу. Ля парога яго больш за паўгадзіны чакаў ватыканскі саноўнік Георг Генсвайн. Журналісты паведамляюць, што самалёт Пуціна са спазненнем прызямліўся ў Рыме.

Папярэдняя сустрэча Папы Францішка і Уладзіміра Пуціна адбылася ў лістападзе 2013 года. На яе Пуцін, дарэчы, спазніўся на 49 хвілін.

Мяркуецца, што на сённяшняй сустрэчы бакі планавалі абмеркаваць комплекс двухбаковых адносін, а таксама актуальныя міжнародныя праблемы, у прыватнасці сітуацыю ва Украіне.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі