Саміт Усходняга партнёрства ў Вільні будзе абараняць беспілотны робат
Частка літоўскай сталіцы 28 лістапада, у дзень пачатку саміту Усходняга партнёрства, перакрытая.
Забаронены ці абмежаваны рух не толькі па некаторых галоўных магістралях сталіцы Літвы, але і перакрыты практычна ўвесь цэнтр горада, паведамляе newsbalt.ru. У старым горадзе Вільні, дзе стаіць асноўная колькасць гатэляў, аўтамабілі нельга не тое, што паркаваць і пакідаць, але і нават часова спыняцца.
Парадак на вуліцах ахоўваюць сотні паліцыянтаў як у цывільным, так і ў форме. Дакладную колькасць, з меркаванняў бяспекі, віленская паліцыя не называе.
Для падтрымання парадку паліцыя папрасіла дапамогі нават у памежнікаў. Яна задзейнічала для назірання з паветра верталёт, а таксама беспілотны апарат-робат. Гэтае ноў-хаў ужо апрабавалі на некаторых мітынгах.
Фота — newsbalt.ru