Стрым на 250 млн еўра: хто будзе дзяліць грошы для беларускага грамадства
Зміцер Балкунец / Яраслаў Бекіш
Вы, можа быць, яшчэ не чулі, але летась Еўракамісія прапанавала беларускім дэмакратычным сілам распрацаваць трохгадовы план падтрымкі. І тыя распрацавалі: распісалі свае патрэбы і склалі дарожныя карты пра тое, што і як збіраюцца рабіць. На тры гады ў Еўракамісіі папрасілі 250 млн еўра.
Нядаўна дакументы былі прэзентаваныя ў Брусэлі. А неўзабаве пасля гэтага трапілі ў тэлеграм праз адзін са зліўных каналаў. І тут высветлілася, што іх зместам задаволеныя не ўсе. Напрыклад, Павел Усаў іранізуе, што ў Еўракамісіі мала папрасілі, і наракае, што праца над дакументамі не была празрыстай. А Зміцер Балкунец назваў тых, хто працаваў над дарожнымі картамі, самазванцамі і аферыстамі. На яго думку, "бюджэт" адмыслова "абаранілі" ўціхую.
Што адбываецца? Нас сапраўды хочуць падмануць і папіліць 250 млн еўра за тры гады? А ці дадуць увогуле столькі, а калі дадуць, дык каму? Чаму не было паведамленняў пра распрацоўку дакументаў? Хто і для чаго іх складаў? Пра гэта ў стрыме Еўрарадыё спрачаюцца палітолаг Зміцер Балкунец і дэлегат Каардынацыйнай рады Яраслаў Бекіш.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.