Талісманамі хакейнага чэмпіянату — "Волатамі" працуюць канадцы

Аніматарам ад 22 да 27 гадоў, яны вучацца ва універсітэце. Каб стварыць загадкавую атмасферу, арганізатары вырашылі нікому не паказваць твары аніматараў, піша "Рэспубліка".



Канадцаў для ролі Волата абралі таму, што іх фірма супрацоўнічае з Міжнароднай федэрацыяй хакея з 2008 года. Касцюмы для чэмпіянату канадскія спецыялісты рабілі самі. Кожны з іх важыць каля дзесяці кілаграмаў. Самая цяжкая — двухкілаграмовая галава. У дзень у касцюмах зуброў хлопцы праводзяць па 3-4 гадзіны.



Дарэчы, пасля заканчэння чэмпіянату адзін касцюм Волата аніматары забяруць з сабой для калекцыі ў Канаду, лёс астатніх пакуль вырашаецца.



Фота — belport.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі