У Мінск прыбывае прадстаўнік Еўракамісіі Дырк Шубель

2 снежня Мінск наведае кіраўнік аддзела па двухбаковых адносінах з краінамі Усходняга партнёрства Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў Дырк Шубель. Пра гэта інфармуе БелаПАН са спасылкай на прэс-службу прадстаўніцтва Еўрасаюза ў Беларусі.

Еўрапейскі чыноўнік прыме ўдзел у міжнароднай канферэнцыі "Рэгіянальная стабільнасць і мадэрнізацыя: выклікі і магчымасці для адносін паміж ЕС і Беларуссю". Канферэнцыю арганізоўвае Мінскі форум.

Акрамя таго, у Шубеля запланаваны сустрэчы ў Міністэрстве замежных спраў. Таксама ён сустрэнецца з прадстаўнікамі Нацыянальнай платформы Форуму грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства.

Фота — moldovenii.md

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі