У Мінску міліцыя зноў затрымлівае за "палітычную" майку (фота)

Як вядома, у Лошыцы сталінскія каты расстрэльвалі нявінных людзей.



Як паведамляе Радыё Свабода, пасля акцыі міліцыя затрымала ўдзельніка шэсця і мітынга Леаніда Смаўжа. Ён быў апрануты ў майку з надпісам на спіне: "За Беларусь без дыктатуры" (на іншым баку быў надпіс: "За Беларусь без Лукашенко"). Людзі ў цывільным сачылі за ім і схапілі, калі Смоўж знаходзіўся на прыпынку грамадскага транспарту і збіраўся сесці ў тралейбус. У "аперацыі" ўдзельнічала 5-6 чалавек. Затрыманага павезлі ў Ленінскі РУУС сталіцы.

У Мінску ў нядзелю прайшлі жалобнае шэсце і мітынг (фота)
 

Нагадаем, папярэдні інцыдэнт здарыўся 3 лістапада падчас шэсця на "Дзяды", якое з дазволу мінскіх уладаў правяла КХП-БНФ. Тады мінская міліцыя затрымала жыхара Гомеля Юрыя Рубцова за майку пра "цара-самазванца". Мужчына атрымаў трое сутак арышту.


***
 

Напярэдадні затрымання Леанід Смоўж у інтэрв'ю Радыё Свабода паведаміў, што "ён сам па сабе" і не належыць да нейкіх палітычных сілаў. Ён заявіў, што апрануў майку з надпісам, бо пратэстуе супраць несправядлівасці — цягам некалькіх гадоў ён не можа ўладкавацца на працу. Леанід Смоўж сказаў, што ягоныя продкі пацярпелі ад савецкай улады.

Вядома, што Смоўж жыве ў Стаўбцоўскім раёне Мінскай вобласці.

Фота — svaboda.org


 

 
 
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі