Уладальнікі сайтаў у Беларусі будуць адказваць за каментары карыстальнікаў

У вядомы ўказ №60 "Аб мерах па ўдасканаленні выкарыстання нацыянальнага сегмента сеткі Інтэрнэт" падрыхтаваныя папраўкі. Згодна з імі, уладальнікі інтэрнэт-рэсурсаў будуць несці адказнасць за каментары карыстальнікаў. Пра гэта 4 траўня паведаміла міністр інфармацыі Лілія Ананіч, перадае БелаПАН.

Чыноўніца паведаміла, што ёсць у заканадаўстве і іншыя змены, звязаныя з прыняццем новага закона аб СМІ, які пачаў дзейнічаць з 1 студзеня 2015 года. Згодна з новым законам аб СМІ, за каментары адказваюць уладальнікі сайтаў. Ва ўказе №60 адказнасць ускладалася на саміх каментатараў.

Міністр падкрэсліла, што закон аб СМІ не адмяняе іншае заканадаўства: "Калі грамадзянін ўгледзіць, што яго абразіў канкрэтны аўтар таго ці іншага каментара, і гэта будзе ўстаноўлена, ён мае права і ў рамках іншага заканадаўства звяртацца па абарону сваіх законных правоў і інтарэсаў".

Фота — moyinfobiz.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі