Узброены спецназ затрымаў двух магілёўцаў "за данаты УСУ"
Штурм жылля магілёўцаў
У Магілёве Дэпартамент фінансавай разведкі Дзяржкантролю разам з байцамі атрада спецназу "Рысь" затрымаў двух чалавек. Штурм жылля і затрыманне бяззбройных людзей спецназаўцы знялі на відэа і выклалі ў сваім тг-канале.
У роліку паказалі, як байцы атрада "Рысь" гераічна штурмуюць плот, за якім жыхары прыватнага дома чакаюць іх з адчыненымі дзвярыма.
Прычынай затрымання называюцца данаты Узброеным сілам Украіны і беларускім "экстрэмісцкім арганізацыям" за мяжой. Якім чынам людзі ўнутры Беларусі маглі фінансаваць украінскае войска і "экстрэмістаў" за мяжой, сілавікі не тлумачаць.
У магілёўцаў канфіскавалі мабільнікі і камп'ютарную тэхніку, а таксама 62 970 долараў і 4300 рублёў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.