Ворсін пра Хэнлана: Канадскі спецыяліст будзе мець права на памылку

Апошнія папярэднікі Глена Хэнлана: і Кары Хейкіля, і Андрэй Скабелка — здолелі пратрымацца на чале зборнай толькі па паўгода. Фін сыйшоў пасля таго, як яго звольнілі з мінскага “Дынама”, беларусу не даравалі няўдалы выступ на апошнім чэмпіянаце свету.


Але Хэнлан будзе мець права на памылку, упэўнены старшыня Федэрацыі хакея Яўген Ворсін:



“Ніхто ад гэтага не застрахаваны. Іншая справа: як усе навакольныя будуць ставіцца да гэтага. Ва ўсякім разе, калі мы дамаўляліся пра нашае ўзаемадзеянне, у тым ліку і гэтая тэма абмяркоўвалася. Таму і кантракт разлічаны на 2+1 год. Магчыма, упершыню ў нас атрымаецца працаваць з трэнерам больш, чым адзін сезон, нягледзячы ні на што”.



Кантракт з канадскім трэнерам будзе працягнуты, калі ён выканае свае абавязкі. Ворсін не хавае, што задача перад зборнай Беларусі амбітная на наступным чэмпіянаце свету (а ён пройдзе ў нашай краіне): трапіць у васьмёрку мацнейшых, якая будзе разыгрываць медалі. Зараз жа наша каманда займае ў рэйтынгу Міжнароднай федэрацыі хакея толькі 14-е месца.
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі