Заіка: Я б увёў камісію за набыццё долара не 30%, а 50%
Эканаміст раіць кіраўніцтву Беларусі звярнуцца да Расіі па тлумачэнні. І вывозіць адтуль танныя тавары і бензін.
Пра дэвальвацыю ў Беларусі гаварыць няма сэнсу, бо ў ёй зацікаўлены толькі нафтаперапрацоўчыя і дробныя малочныя прадпрыемствы, кажа эканаміст Леанід Заіка.
Леанід Заіка: “Мера Нацбанка не рыначная, але яна цалкам прымальная. Тыя, хто набягае на банкі, — лузеры. Цяпер бегаюць тыя, хто ў Расіі "крутануў" грошы. Я б яшчэ падняў гэтую норму вымання да 50%. А "чорны", "шэры", "жоўты" рынак — не мае значэнне. Бо сёння Нацбанк мусіць прыняць меры, каб зняць спекулятыўныя фактары”.
Паводле слоў эканаміста, беларускі рубель зараз — самая даходная адзінка ў Еўропе. А "набягаць" на банкі не было ніякага сэнсу.
Нагадаем, на сайце Нацбанка 19 снежня была апублікаваная пастанова аб увядзенні 30% камісіі на пакупку валюты.
Фота — АР