Амаль 40% работнікаў у Беларусі ў кастрычніку зарабілі менш за 500 долараў

Заробкі меншыя за 5 мільёнаў рублёў у кастрычніку мелі амаль 40% работнікаў, якія ўлічваюцца афіцыйнай статыстыкай, паведамляе БелаПАН. У гэтую статыстыку не ўлічваюцца малыя арганізацыі з колькасцю работнікаў да 15 чалавек і індывідуальныя прадпрымальнікі.

Па звестках статыстыкі, у кастрычніку ў такіх арганізацыях працавала 3,2 млн чалавек. Заробкі ў больш як 1 млн 200 тысяч чалавек склалі менш за 5 млн рублёў (менш за 500 долараў).

Дарэчы, сярэдні заробак работнікаў у апошнія месяцы практычна не змяняўся. У жніўні ён складала 6,36 млн рублёў, у верасні — 6,34 млн руб., у кастрычніку — 6,38 млн руб.

Фота — kp.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі