Беларус Андрэй Арлоўскі накаўтаваў Трэвіса Браўна (відэа)

У Лас-Вегасе завяршыўся бой былога чэмпіёна UFC у цяжкай вазе беларуса Андрэя Арлоўскага і амерыканца Трэвіса Браўна. Як піша сайт by.tribuna.com, Арлоўскі некалькі разоў скалануў саперніка ўдарамі рукамі. Пад канец раўнда беларускі баец сам прапусціў цяжкі ўдар і апынуўся на падлозе. Тым не менш, Андрэй здолеў падняцца і працягнуў атакаваць праціўніка. Урэшце наш суайчыннік накаўтаваў Браўна серыяй удараў рукамі ўжо ў першым раўндзе.

Для Арлоўскага гэтая перамога стала 13-й у UFC пры чатырох паразах. Паміж беларускім спартоўцам і поясам чэмпіёна UFC цяпер стаяць толькі ўладальнік тытула Кейн Веласкес, Фабрысіё Вердум і Жуніёр дос Сантас.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі